Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы адзначаюць сёння праваслаўныя

7 апреля 2017

Праваслаўныя сёння адзначаюць адно з галоўных святаў - Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы. У гэты дзень успамінаюць, як Дзева Марыя атрымала ад архангела Гаўрыіла вестку аб тым, што яна абраная стаць Маці Сына Божага.

Як правіла, Дабравешчанне выпадае на Вялікі пост, але ў гэты дзень дапускаецца ўжыванне ў ежу рыбы, алею і чырвонага віна. Са святам звязаныя і народныя традыцыі: на Дабравешчанне птушка гнязда не ўе, дзеўка касу не пляце. Таксама ў гэты дзень прынята выпускаць на волю птушак.