Добраўпарадкаванне ў Салігорску. Да сезона высадзяць каля 65 тысяч кветак

25 марта 2020
Ранняя вясна дазволіла камунальшчыкам Мінскай вобласці пачаць работы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў амаль на месяц раней. Так, у Салігорску перакладваюць пешаходныя дарожкі ўздоўж школ. Ля шостай  стары асфальт мяняюць на сучасную каляровую плітку з узорам. У скверах і ў дварах абразаюць сухія галіны дрэў. Займаюцца і ямачным рамонтам.
Пры ўездзе ў горад з'явіцца новая фларыстычная клумба. Усяго ж да сезона высадзяць каля 65 тысяч кветак.