Асаблівая ўвага Калодзішчам і Бараўлянам, у парадак прывядуць тэрыторыю і дарогі, пабудуюць новыя сацыяльныя аб'екты. Маштабныя пераўтварэнні і ў прамысловых цэнтрах рэгіёна - Барысаў і Жодзіна. Пра развіццё горада машынабудаўнікоў рэпартаж Аляксея Кандраценкі.
Зіма - не нагода для вучоных аграрыяў працаваць не на поўную сілу. Наадварот, трэба многае паспець да новага сезона. Ад работы Навукова-практычнага цэнтра па земляробстве Акадэміі навук залежыць будучы ўраджай па ўсёй краіне. Для гэтага ў спецыялістаў з Жодзіна нямала прагрэсіўных ідэй і найноўшага абсталявання.
Дарэчы, са збожжавых будучага ўраджаю мясцовы хлебазавод абяцае спячы асаблівыя караваі - у Жодзіна сёлета юбілей.
Па мерках чалавека, 55 гадоў – узрост, калі толькі адкрываецца другое дыханне. Для горада ж гэта, можна сказаць, зусім маленства. Праўда, далёка не ўсе малыя робяць такія ўпэўненыя і важкія крокі, рэзананс ад якіх прыкметны па ўсім свеце.
Адзін толькі БелАЗ за мінулы год выпусціў 620 кар'ерных самазвалаў вялікай грузапад'ёмнасці - гэта гістарычны рэкорд. Холдынг гандляваў з 30-цю краінамі, тут з'явіліся новыя працоўныя месцы, выраслі заробкі.
Маштабна сёння працуе і прадпрыемства па выпуску трыкатажу з Жодзіна. Зараз у трэндзе - калекцыя для заняткаў фізкультурай і спортам. Дарэчы, тут жа на фабрыцы часткова апранулі і нашых зімовых алімпійцаў. Прадукцыя фабрыкі папулярная і ў краінах Еўрасаюза.
Сёння ўдасканальваецца і канцэпцыя развіцця Жодзіна, каб зрабіць горад больш утульным для пражывання і працы.
Ужо гэтым летам у 60-тысячнага горада з'явіцца і своеасаблівы абярэг. Пры ўездзе ў Жодзіна ўзвядуць скульптуру Божай Маці. Яе праект і макеты зараз абмяркоўваюць. Урачыстае адкрыццё - у першыя дні ліпеня.













