Добраўпарадкоўваем сталіцу разам. Дзве алеі і парк сямейных дрэў залажылі ў трох раёнах Мінска

6 апреля 2019

Сёння ў беларускай сталіцы працягваюць наводзіць парадак. Ва ўсіх раёнах горада прайшлі суботнікі. Падчас уборкі фарбавалі лаўкі, збіралі смецце і высаджвалі новыя дрэвы. Самым буйным зялёным астраўком, які з'явіўся ў гэты дзень на карце, стаў парк сямейных дрэў у скверы Вілкаўшчына мікрараёна Лошыца. 

Адначасова з раніцы кіпела праца па высаджванні клёнаў і ліп у Маскоўскім і Партызанскім раёнах. Прыняць удзел у азеляненні запрашаюць усіх мінчан. У сталіцы стартаваў праект "Зялёны двор разам". Ён дазволіць жыхарам у рэжыме анлайн выбраць пароду дрэў, кустоў для высадкі на сваёй калядамавой тэрыторыі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя