Дабрачыннае свята для падапечных Беларускага дзіцячага хоспіса

18 декабря 2017

Сем’і з розных рэгіёнаў нашай краіны запрасілі ў сталіцу на італьянскі Новы год. Удзельнікі не толькі пазнаёміліся з навагоднімі традыцыямі гэтай краіны, але і прыгатавалі сапраўдную калядную пасту падчас кулінарнага майстар-класа. Настрой для маленькіх гасцей стваралі пры дапамозе фантазійнага аквагрыму.

Гасцей свята чакаў спектакль паводле італьянскай казкі і навагоднія падарункі.