Дабрачынны анлайн-канцэрт у падтрымку медыкаў

3 апреля 2020
Гэтымі хвілінамі працягваецца дабрачынны анлайн-канцэрт у падтрымку медыкаў. Ідзе ён у фармаце марафону ўжо больш як 7 гадзін, стрым вядуць са студыі гуказапісу прадзюсарскага цэнтра "Спамаш". Больш як 2 дзясяткі беларускіх артыстаў выконваюць свае папулярныя трэкі ў жывым гуку і безупынна. У вакальнай эстафеце - "Песняры", лаўрэаты "Славянскага базару", фіналісты нацадбораў на "Еўрабачанне". Акрамя песень, шмат зносін і інтэрв'ю з урачамі і эпідэміёлагамі 3-й гарадской клінічнай бальніцы сталіцы. Для яе персаналу ідзе збор грошай на куплю неабходнага абсталявання і сродкаў абароны. Дарэчы, толькі за чатыры гадзіны канцэрта сабралі больш як 15 тысяч беларускіх рублёў. Паглядзім, што зараз адбываецца на канцэрце.

Стрым можна знайсці проста зараз на YouTube-канале прадзюсарскага цэнтра "Спамаш". Або ж у пошукавіку платформы набіраем "Марафон у падтрымку медыкаў". Ён праходзіць пад агульным хэштэгам #БеларусьБезCOVID. Гледачы ўжо адзначылі, што ў канцэрта - неверагодны гук і атмасфера, якая паднімае настрой.