Дабрачынны спектакль "Шапачка для Снягуркі" ў тэатры музкамедыі

21 декабря 2015

Дабрачынны навагодні спектакль правялі ў Беларускім дзяржаўным тэатры музкамедыі. На сцэне - прэм'ера «Шапачка для Снягуркі». Эксклюзіўны спектакль атрымаўся своеасаблівым мюзіклам, з песнямі і танцамі. Чароўную святочную пастаноўку падрыхтавалі паўсотні маленькіх акцёраў ва ўзросце ад 3 да 10 гадоў. А наведвальнікамі выступлення сталі выхаванцы дамоў-інтэрнатаў і рэабілітацыйных цэнтраў.

Напярэдадні спектакля гасцей свята чакала забаўная праграма з навагоднімі вершамі, конкурсамі і карагодамі.