Дабрачынны марафон "Усе фарбы жыцця для цябе"

2 июня 2017

Дабрачынны марафон у падтрымку чатырохгадовага Славы Жакоўскага прайшоў у Гомелі. У грамадска-культурным цэнтры выступілі "Пясняры", цырк імя Валерыя Абеля, студыя тэатра і танца LIVEНЬ, Павел Беразоўскі, сёстры Фарашчаян. Удалося сабраць каля 5 тысяч рублёў. Напрыканцы мінулага года Вячаславу Жакоўскаму паставілі дыягназ "нейрабластома". Хлопчык ужо прайшоў некалькі курсаў хіміятэрапіі, зараз яму неабходна прадоўжыуць лячэнне за мяжой. Для гэтага неабходна 25 тысяч долараў.

Арганізатарамі дабрачыннага марафону выступілі валанцёры руху БРСМ "Добрае сэрца". Атрыманыя ад продажу білетаў сродкі будуць пераведзеныя на дабрачынны рахунак.