Дабрачынны марафон Пабудуем новы дзіцячы хоспіс разам!

30 мая 2014

Напярэдадні Дня абароны дзяцей мы будзем распавядаць вам пра шматлікія мерапрыемствы. І не маглі абысці праблему будаўніцтва новага будынка для беларускага дзіцячага хоспіса. Эфір панядзелка на ўсіх каналах Белтэлерадыёкампаніі, у тым ліку і радыё, пройдзе пад знакам дабрачыннага марафону Пабудуем новы дзіцячы хоспіс разам! Журналісты распавядуць, як можна дапамагчы дзецям з невылечнымі хваробамі. І наколькі гэтым сем'ям важная падтрымка кожнага гледача.