Дабрачынны марафон па выбары будучай прафесіі прайшоў у Вілейскай спецыяльнай школе-інтэрнаце

1 апреля 2019
На працягу дня валанцёры  - прадстаўнікі розных прафесій - праводзілі майстар-класы для дзяцей, як карыстацца электраінструментамі, ствараць кнігі на аснове казак і рабіць модныя вобразы. Сапраўдны "бутэрброд" з машын паказалі дзецям і вадзіцелі эвакуатара.

Традыцыя наведваць з майстар-класамі Вілейскую школу-інтэрнат у валанцёраў з'явілася 7 гадоў таму. На працягу вучэбнага года арганізуюць мінімум 5 сустрэч школьнікаў з прадстаўнікамі розных прафесій.

Акрамя майстар-класаў ад прафесіяналаў, валанцёры арганізавалі акцыю, прысвечаную кнігам. Выданні можна было набыць у анлайн-магазіне і перадаць школьнікам у Вілейскую школу-інтэрнат.