Дабрачынны марафон "Нашы дзеці" ў маёнтку беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы

16 декабря 2018

Самае папулярнае месца на карце ў перадкалядныя дні - маёнтак беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы. На пошту зімовага чараўніка ўжо прыйшло больш як 10 000 лістоў з пажаданнямі і віншаваннямі. А пушчанскі чараўнік штодня сустракае сотні гасцей. Традыцыйна галоўныя наведвальнікі - школьнікі. Дабрачынны марафон "Нашы дзеці" зараз праходзіць па ўсёй краіне, не абмінуў і казачныя гектары Дзеда Мароза. Дзякуючы каляднай акцыі "Нашы сэрцы дзецям" Беларускага дзіцячага фонду 40 выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу з Магілёўскай і Віцебскай абласцей упершыню пабывалі ў гасцях у казкі.

Дзеці прагуляліся па рэзідэнцыі Дзеда Мароза, дзе загадалі жаданне, павадзілі карагод ля навагодняй ёлкі. І, вядома, атрымалі падарункі, фатаграфіі і незабыўныя ўражанні.