Дабрачынны марафон "Нашы дзеці" працягвае дарыць казку маленькім беларусам

13 декабря 2018

Свята сёння прыйшло ў дзіцячыя дамы Віцебскай і Магілёўскай абласцей. Беларускі дзіцячы фонд арганізаваў для хлопчыкаў і дзяўчынак паездку ў Мінск. Там яны пабывалі ў музеі Янкі Купалы, а пасля пазнаёміліся з навагоднім традыцыйным беларускім абрадам "Каляды".

А заўтра дзеці пабываюць у гасцях у Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы.