Дабрачынны марафон "Нашы дзеці" дабраўся да маёнтка беларускага Дзеда Мароза

15 декабря 2018

Сёння выхаванцы 7 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу з Магілёўскай і Віцебскай абласцей упершыню пабывалі ў гасцях у зімовага чараўніка ў Белавежскай пушчы. Гэтае падарожжа стала магчымым дзякуючы каляднай акцыі "Нашы сэрцы - дзецям" Беларускага дзіцячага фонду. Дзеці пазнаёміліся са славутасцямі Брэста, прагуляліся па 15 казачных гектарах, загадалі жаданне, пакружыліся ў карагодзе ля навагодняй ёлкі. І, вядома, атрымалі падарункі, фатаграфіі і незабыўныя ўражанні.

На пошту Дзеда Мароза ўжо прыйшло звыш 10 тысяч лістоў з пажаданнямі і віншаваннямі на адрас зімовага чараўніка. Напярэдадні Раства ў маёнтку шматлюдна. Насустрач казцы едуць сотні турыстаў. За 15 гадоў тут пабывала звыш паўтара мільёна гасцей. Традыцыйна галоўныя наведвальнікі - школьнікі.