Дабрачынны марафон "Кіламетры дабра" фінішаваў у Беларускім дзіцячым хоспісе

18 января 2019

Міжнародны дабрачынны марафон "Кіламетры дабра" сёння фінішаваў у Беларускім дзіцячым хоспісе. Незвычайны спартыўны рух стартаваў у Кітаі. Удзельнікі акцыі прабеглі сотні кіламетраў, а спонсар - вядомая кампанія ZTE - пераўтварыў пройдзеную дыстанцыю ў рублі. Акрамя фінансавай падтрымкі, маленькія выхаванцы Беларускага дзіцячага хоспіса атрымалі і навагоднія падарункі.

Такі дабрачынны марафон арганізуюць не першы год. Летась сотні беларусаў у Кітаі таксама аб'ядналі намаганні, каб дапамагчы беларускім дзецям з цяжкімі захворваннямі.