Дабрачынны марафон БРСМ "У школу з "Добрым сэрцам" стартаваў сёння па ўсёй краіне

1 августа 2019

У буйных гандлёвых цэнтрах валанцёры арганізавалі збор канцылярскіх прылад, навучальных дапаможнікаў, школьнага адзення і абутку. У Гомелі галоўны добраахвотніцкі пункт размясціўся ў адным з універмагаў. Далучыцца да акцыі можа кожны. Усе падарункі будуць перададзеныя дзецям са шматдзетных, няпоўных сем'яў, у дзіцячыя дамы і сацыяльныя прытулкі. 

Сёлета марафон дабра падоўжыцца да 10 верасня. За гэты час валанцёры БРСМ таксама прымуць удзел у працоўных дэсантах, а заробленыя сродкі выдаткуюць на карысныя набыцці для беларускіх школьнікаў.