Дабрачынны фестываль прайшоў у сталічным Палацы дзяцей і моладзі

20 марта 2018

«Добрыя сэрцы» для добрых спраў. Дабрачынны фестываль прайшоў у сталічным Палацы дзяцей і моладзі. На працягу дзесяці гадоў валанцёрская арганізацыя праводзіць такія марафоны. На свята запрасілі сем'і, у якіх выхоўваюцца дзеці з асаблівасцямі развіцця. Для іх працавалі тэматычныя пляцоўкі, дзе можна было далучыцца да творчых урокаў.

Марафоны добрых спраў аказваюць бацькам рознабаковую падтрымку, а дзецям дораць радасць і галоўнае - паказваюць, што ўвесь свет для іх адкрыты.