Свята прыйшло і ў Мінскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр. Тут дзеці і падлеткі ад 3 да 18 гадоў знаходзяцца не больш як паўгода - праходзяць сацыяльную рэабілітацыю. Падарункі і віншаванні прывезлі прадстаўнікі Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта. Пад ёлкай дзеці знайшлі настольныя гульні, прысмакі, спартыўны інвентар і іншыя патрэбныя рэчы. Дзеці ў сваю чаргу падрыхтавалі для гасцей выступленне з песнямі, танцамі і карагодам.
У святочныя дні ўвагу, клопат і падарункі атрымліваюць тыя, хто асабліва ў гэтым мае патрэбу. Прадоўжацца дабрачынныя віншаванні да 11 студзеня.













