Дабрачынную акцыю па зборы кніг для дзіцячых дамоў і бальніц пачаў Беларусбанк

24 августа 2016

Прадоўжыцца яна тыдзень. І з 1 верасня кнігі пачнуць перадаваць адрасатам. У акцыі ўжо прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў, выдавецтваў, кіраўніцтва і супрацоўнікі банка. Кожны пакінуў кнігу, у якую ўклаў паштоўку з пажаданнямі.

Трэба адзначыць, што такія акцыі банк праводзіць штогод. Сёлета ў ёй прынялі ўдзел і беларускія выдавецтвы.