Дабрачынны паказ ад артыстаў цырка ў Сусветны дзень абароны дзяцей

1 июня 2021

У Белдзяржцырку Сусветны дзень абароны дзяцей  сустрэлі дабрачынным паказам для тых, хто застаўся без апекі бацькоў.  Юным гледачам паказалі  шоу дрэсіраваных сабачак, малпачак і мядзведзяў, выступленне клоўнаў, акрабатаў і гімнастаў.  Такую праграму сёлета паказалі ўпершыню. На манежы не толькі артысты цырка Беларусі і замежжа, але і ўдзельнікі цыркавых студый.

Акрамя добрага настрою дзеці атрымалі ў падарунак таксама паштоўкі з пажаданнямі ад артыстаў, размалёўкі і сувеніры.