Дабрачынная эстафета "17 добрых спраў"

5 марта 2016

Каб новы дом беларускага дзіцячага хоспіса расчыніў дзверы ў пачатку ліпеня, неабходна дапамога неабыякавых людзей. Белтэлерадыёкампанія не засталася ўбаку ад агульнай справы. У падтрымку вялікага будаўніцтва некалькі гадоў запар эфіры навін і забаўных праграм прысвячаем марафону добрых сэрцаў. Зрабіць кожнаму свой унёсак проста. Дастаткова далучыцца да дабрачыннай эстафеты і з карысцю правесці выхадныя. Напрыклад, з калегамі выехаць на карпаратыўны суботнік - прыбраць будаўнічае смецце, памыць падлогу і сцены, словам, падрыхтаваць пакоі хоспіса для ўстаноўкі абсталявання і мэблі. А заадно кінуць відэавыклік наступнаму ўдзельніку сhallenge-праекта. Аб эстафеце "17 добрых спраў" падрабязна - Аляксандра Драгун.

Гэта той выпадак, калі студэнтаў розных курсаў і факультэтаў аб'ядноўвае не вучоба ў іх альма-матар - БДУІР, а агульная добрая справа. Сёння два дзясяткі маладых людзей сабраліся ў новым будынку дзіцячага хоспіса на генеральную ўборку.

Навесці парадак валанцёрам даручылі ў стацыянары. А гэта 10 палат. Трэба прыбраць будаўнічае смецце, памыць падлогу і сцены, словам, падрыхтаваць пакой для ўстаноўкі абсталявання і мэблі.

У новым доме дзіцячага хоспіса зараз завяршаюць апрацоўчыя работы, знадворку пачынаюць добраўпарадкаванне тэрыторыі. Стаіць мэта - ужо з ліпеня дапамагаць маленькім падапечным у паліятыўным цэнтры.

Новы дзіцячы хоспіс гатовы амаль на 100 %. Яго здадуць у эксплуатацыю ўжо ў сакавіку. Новы будынак дазволіць пашырыць штат медперсаналу. Тут будуць гульнявыя і рэабілітацыйныя зоны, а таксама навучальны цэнтр для супрацоўнікаў. Але самае галоўнае, падапечныя змогуць размясціцца ў прасторным стацыянары.

У васьмі палатах усталявалі трэкерную сістэму, якая дазволіць без цяжкасці перамяшчаць пацыентаў. Зараз неабходная дапамога неабыякавых людзей на самае важнае - спецыяльнае медыцынскае абсталяванне.

Зрабіць свой унёсак проста. Дастаткова далучыцца да дабрачыннай эстафеты - "17 добрых спраў".

Напрыклад, па выніках мінулага карпаратыўнага суботніка хоспіс не толькі пачысцеў. Для паліятыўнага цэнтра набылі спецыяльны ложак. Пасля кожнай суботы дабрыні валанцёры запісваюць відэазварот для наступнага ўдзельніка сhallenge-праекта. Ролік размяшчаюць у сацыяльных сетках і на сайце.