Дабрачынная акцыя ў падтрымку шматдзетных сем'яў прайшла ў Мінску

30 мая 2016

Вечар добрых спраў сабраў больш за 300 гасцей. Сярод іх - беларускія музыканты, спартсмены і тэлевядучыя. Кожны прыйшоў з падарункам, які перададуць у адну са шматдзетных сем'яў удзельнікаў акцыі.

За пяць гадоў у акцыі прынялі ўдзел больш як 60 сем'яў і некалькі сотняў неабыякавых беларусаў.