Дабрачынная акцыя ў Гродзенскім Свята-Раство-Багародзічным жаночым манастыры

11 января 2017

У Гродзенскім Свята-Раство-Багародзічным жаночым манастыры сёння спявалі калядкі і паказвалі лялечны спектакль для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Такія акцыі тут праходзяць штогод у першыя дні пасля Нараджэння Хрыстовага. Спектакль, песні, гульні - усё арганізуецца сіламі вернікаў і вучняў нядзельнай школы. Паводле слоў Мітрапаліта Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, гэта добрая хрысціянская традыцыя - дарыць радасць, дабро і любоў ў калядны тыдзень.

Калядны тыдзень - гэта перыяд паміж Нараджэннем Хрыстовым і Вадохрышчам. У гэты час прынята хадзіць у госці, віншаваць блізкіх, дарыць падарункі, дапамагаць бедным і, безумоўна, калядаваць, услаўляючы нараджэнне Ісуса Хрыста.