Дабрачынная акцыя "Спартсмены - дзецям"

7 декабря 2019
Традыцыйная акцыя  "Спартсмены - дзецям"  дабралася да Любанскага раёна. 18 прафесійных спартсменаў, пяцёра з іх - алімпійскія чэмпіёны, сёння дапамагалі маладому пакаленню ў вёсцы Сарачы. Дзеці-сіроты, выхаванцы інтэрнатаў сямейнага тыпу, навучэнцы спартыўных школ, шматдзетныя сем'і атрымалі з рук сваіх куміраў спартыўны інвентар, а таксама неабходную бытавую тэхніку. Экс-гандбалісты  Аляксандр Каршакевіч, Канстанцін Шаравараў і Андрэй Барбашынскі - алімпійскія чэмпіёны па гандболе, Марына Лобач, якая перамагала на Гульнях чатырохгоддзя ў спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы, і Антаніна Кашэль - трыумфатар у гімнастыцы спартыўнай - давалі наказ дзецям. Пасля такіх сустрэч, упэўненыя зорныя паслы, многія з іх нават, калі і не выберуць спорт прафесійны, то будуць падтрымліваць здаровы лад жыцця.

Адзначым, што акцыя праводзіцца з 2003 года. Цяперашняя стала 42-ай па ліку. За гэтыя 16 гадоў аказана дапамога 15 тысячам грамадзян. Задзейнічана больш як 500 спартсменаў і спонсараў.