Дабрачынная акцыя "Збяром падарункі разам"

1 июня 2020
Сёння, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, падарункі юным беларусам ад Саюза юрыстаў. Веласіпеды, самакаты, ролікавыя канькі і развівальныя гульні перадалі ў сталічны дзіцячы дом № 3. Тут пражывае 53 дзіцяці ва ўзросце ад года да 13 гадоў. Яшчэ ў наборы неабходнага: адзенне, абутак, бытавая тэхніка і пральныя парашкі.

Таксама частку падарункаў перадалі ў сацыяльна-педагагічныя цэнтры Барысаўскага, Клецкага і Нясвіжскага раёнаў. Да акцыі далучылася больш як 50 першасных арганізацый Саюза юрыстаў.