Дабрачынная акцыя Сям'я сям'і

23 Лістапада 2013

400 тон адзення і бытавой тэхнікі для дабрачыннасці! Гуманітарную дапамогу збіраюць у межах акцыі Сям'я сям'і. У кожным раёне Мінска адкрытыя так званыя салоны міласэрнасці. На паліцах - цацкі, кнігі, абутак і адзенне. У спадчыну таксама перадаюць і мэблю, дробную тэхніку. Усё ж, патрэба застаецца ў верхняй вопратцы, у прыватнасці - зімовых і восеньскіх куртках. Гуманітарную дапамогу прымаюць у працоўныя дні з 9 раніцы да 6 вечара. Галоўная ўмова такой дабрачыннасці - чысціня і ахайнасць рэчаў.


Акцыя разлічана да канца года. Калі з'явіцца патрэба, то яе адновяць ў наступным. Пакуль жа сацыяльныя работнікі рыхтуюцца да зімовых дабрачынных рэйдаў. Асобам без пэўнага месца жыхарства будуць дапамагаць цёплым адзеннем і гарачай ежай. У планах - адкрыць санітарна-бытавы корпус для такой групы грамадзян.