Дабрачынная акцыя "У школу з прафсаюзам" прайшла сёння ў 3-й дзіцячай бальніцы Мінска. З падарункамі ў педыятрычнае аддзяленне прыехалі студэнты Беларускага медыцынскага каледжа. Сшыткі, альбомы, фарбы, алоўкі - канцылярскія наборы атрымалі маленькія пацыенты. Таксама для дзяцей правялі і гульнявую праграму.
Акрамя гэтага, прафсаюзныя камітэты дапамагаюць падрыхтавацца да навучальнага года і дзецям, чые бацькі працуюць ва ўстановах аховы здароўя. У сталіцы гэта больш за 5 тысяч школьнікаў.
Дабрачынная акцыя прайшла ў гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы № 3
31 августа 2020













