Дабрачынная акцыя "Прафсаюзы - дзецям" праходзіць у сталіцы

19 декабря 2019
Падарыць свой клопат, любоў і павагу. Перад навагоднімі святамі супрацоўнікі 5-й  гарадской  клінічнай бальніцы наведалі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Дзед Мароз і Снягурка ўручылі падарункі:  цацкі і канцылярскія  прылады. А святочную праграму для дзяцей падрыхтавалі вучні мінскай сярэдняй школы № 190. Святы такога фармату ўжо сталі добрай традыцыяй.
Дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў у наступным годзе  50. Зараз ва ўстанове  пражываюць  каля 100 падапечных.