Дабрачынная акцыя "Прафсаюзы - дзецям!"

26 августа 2017

У бацькоў школьнікаў зараз самы клопатны перыяд. Шопінг перад новым навучальным годам. Занятак гэты няпросты і нятанны. Фінансавую нагрузку шматлікім бацькам дапамагае аблегчыць дзяржава, Да дапамогі падключыліся і прафсаюзныя камітэты. Акцыі ў падтрымку шматдзетных і няпоўных сем'яў і проста тых, каму патрэбна дапамога, напярэдадні пачатку школьнага года сталі ўжо добрай традыцыяй. Як і чым сёлета прафсаюзы дапамагаюць бацькам школьнікаў, распавядзе Вольга Халадовіч.

Традыцыйна фінансавую нагрузку бацькам дапамагаюць падзяліць прафсаюзныя камітэты. Такія акцыі напярэдадні пачатку школьнага года сталі ўжо добрай традыцыяй. Як і чым сёлета прафсаюзы дапамогуць бацькам школьнікаў - распавядзе Вольга Халадовіч.

Маша Кашына з братамі і сёстрамі ўсё, што знаходзіцца ў новенькім партфелі, гатовая абмяркоўваць бясконца. Яна ўжо амаль першакласніца. І крыху хвалюецца перад адказным днём. А мама і тата больш думаюць пра тое, як сабраць дзяцей у школу. Старэйшай дачцэ 21 год, самаму маленькаму - год. З пяцярых дзяцей - трое школьнікаў. І без дзяржаўнай падтрымкі, прызнаюцца, зрабіць гэта няпроста.

Зарадка ад міньёна і загадкі ад Бабы-ягі. Кожны год прафкам мясцовага камунальнага прадпрыемства праводзіць свята "Добры дзень, школа!". Гэта і забаўная праграма, і салодкі стол, партфелі з усім неабходным для вучобы і дыпломы першакласніка. Гэтым разам сярод дзяцей работнікаў прадпрыемства амаль 40 малышоў атрымалі падарункі.

Дарэчы, на прадпрыемстве заўважылі і такую тэндэнцыю - з кожным годам колькасць першаклашак сярод дзяцей работнікаў павялічваецца.

Яшчэ адзін не менш прыемны сюрпрыз на прадпрыемстве падрыхтавалі для бацькоў. 1 верасня яны адвядуць малых у школу. Да таго ж атрымаюць аплату як за поўны рабочы дзень.

Дабрачынная акцыя "Прафсаюзы - дзецям!" праходзіць гэтымі днямі па ўсёй краіне. Падтрымку атрымліваюць сацыяльныя прытулкі, школы-інтэрнаты, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Толькі летась на гэтыя мэты было накіравана больш за 2 з паловай мільёны рублёў.

.