Дабрачынная акцыя па падтрымцы бяздомных жывёл прайшла ў сталіцы

11 марта 2020
Паглядзець кіно і дапамагчы бяздомным жывёлам! Дабрачынны сеанс прайшоў у Мінску. Замест квітка - любы падарунак для кошак ці сабак. Усяго каля 150 чалавек прынеслі корм, цацкі і лекі. Таксама падчас дабрачыннай акцыі працавала і фотавыстава. Галоўнымі «мадэлямі» сталі жыхары прытулку. А хутка дакументальны фільм пра дапамогу жывёлам здымуць студэнты БДУ. Заўтра ўсе сабраныя рэчы адвязуць у прытулак для жывёл. Дапамогу атрымаюць 24 сабакі і 13 кошак.