Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" завяршылася

17 января 2023

Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" завяршылася. Вынікі падвялі сёння ў Мінску. Эстафету добрых спраў прынялі больш за 150 арганізацый. Кожная з іх наведала некалькі ўстаноў. Увагу і падарункі атрымалі каля мільёна дзяцей. Кульмінацыяй акцыі стаў паказ "Сузор'е зубра" з удзелам кіраўніка дзяржавы. Больш за 2 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак пабывалі на навагоднім свяце. Акцыя выйшла і за межы нашай краіны. У ёй паўдзельнічалі не толькі юныя беларусы, але і дзеці з Расіі, Літвы, Латвіі. Асаблівая ўвага дзецям з Данбаса і Лісічанска.

Свой уклад зрабілі і неабыякавыя беларусы - грашовыя сродкі пералічвалі на разліковыя рахункі дзіцячага фонду. Гэтым разам сума перавысіла леташнюю. Сродкі будуць накіраваны на куплю абсталявання для дыягностыкі і рэабілітацыі дзяцей, якія хварэюць на аўтызм.