Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці” стартавала ў сталічным Палацы дзяцей і моладзі

11 декабря 2017

Старт дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". У сталічным Палацы дзяцей і моладзі выхаванцы прытулкаў і дзіцячых дамоў сёння адправіліся ў казачнае падарожжа да навагодняга чараўніка і атрымалі салодкія падарункі. Падчас інтэрактыўнай шоу-праграмы кожны з маленькіх гасцей мог адчуць сябе рэжысёрам мультсалона, змайстраваць сваімі рукамі сувенір і праспяваць у караоке.

Дабрачынны марафон працягнецца да канца зімовых канікул. Прадстаўнікі дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў і бізнесу падораць цяпло тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Толькі ў Мінску запланавана больш за паўтысячы мерапрыемстваў. А кульмінацыяй дабрачыннай акцыі стане Галоўная ёлка краіны.