Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" працягвае сваё шэсце

3 января 2019

У першыя дні года не заканчваюцца падарункі для дзяцей па ўсёй Мінскай вобласці. Маштабная дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" працягвае сваё шэсце. Сёння да марафону добрых спраў далучыліся студэнты і выкладчыкі Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО». Сюрпрызы і віншаванні з Новым годам ​ адрасаваныя выхаванцам сталічнай школы-інтэрната № 7, дзе вучацца каля ста дзяцей з асаблівасцямі развіцця. У падарунак выхаванцы атрымалі настольны хакей і футбол, а таксама развівальныя гульні.

Акцыя "Нашы дзеці" прадоўжыцца да 11 студзеня. Кіраўнікі прадпрыемстваў, лідары грамадскіх аб'яднанняў наведваюць сацыяльна значныя аб'екты. Асаблівая ўвага дзецям, якія апынуліся ў няпростых жыццёвых сітуацыях ці маюць праблемы са здароўем.