Дабрачынная акцыя Нашы дзеці прадаўжае шэсце па Беларусі

27 декабря 2013
Мара аб самай сапраўднай навагодняй казцы ажыццявілася ў выхаванцаў мінскага дзіцячага дома №7. Віншаванні прымалі ад Дзеда Мароза са Снягуркай і Старшыні Канстытуцыйнага суда Пятра Міклашэвіча.

Святочная атмасфера нікога не пакінула абыякавым. Усім выхаванцам уручылі доўгачаканыя падарункі.