Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" па-ранейшаму збірае сяброў

6 января 2016

Сёння ў Тэатры беларускай арміі навагодняе свята падарылі выхаванцам школ-інтэрнатаў, дзіцячых дамоў, іншых адукацыйных цэнтраў. У госці да вядомых акцёраў прыехалі больш як 250 дзяцей. Мерапрыемства арганізавалі афіцэры Мінабароны разам з грамадскімі арганізацыямі і Домам міласэрнасці. Свой падарунак прыгатавалі і самі малыя - песню "Мама" выканаў хор слабавідушчых і невідушчых дзяцей з Мінскай музычнай школы мастацтваў.

Аляксандр Груенка, начальнік Драматычнага тэатра беларускай арміі: "Для Тэатра беларускай арміі гэта не аднаразовая акцыя. Мы працуем з дзецьмі, са многімі дзіцячымі ўстановамі на працягу ўсяго года. У нас шмат сяброў сярод дзяцей і проста так склалася, што мы сустракаемся пад Новы год з нашымі сябрамі".

Ужо пасля ўсіх гасцей чакаў спектакль "Снежная каралева". Гэта пастаноўка, дарэчы, прызнаная летась лепшым спектаклем для дзяцей. Дабрачынны марафон падоўжыцца да 10 студзеня.