У Івянецкім доме-інтэрнаце юнакі і дзяўчаты Саюза моладзі нашай краіны падарылі асаблівым дзецям сапраўдны тэатралізаваны паказ. Такім чынам валанцёры, піянеры і цімураўцы гэтага аб'яднання далучыліся да нацыянальнай акцыі "Нашы дзеці". Каб павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак з Новым годам і Раством, на сцэну падняліся студэнты сталічнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Усе яны ўжо тры гады дораць добры настрой самым маленькім беларусам - выхаванцам дзіцячых дамоў. Прычым самі з'яўляюцца аўтарамі, акцёрамі і касцюмерамі сваіх спектакляў. Упрыгожыць навагоднюю ёлку выхаванцам - а іх тут 76 - дапамаглі студэнты ўніверсітэта фізічнай культуры. Юнакі і дзяўчаты правялі некалькі майстар-класаў па выразанні папяровых сняжынак, а таксама падарылі святочны канцэрт.
Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці"
17 декабря 2015













