Дабрачынная акцыя "Міліцыя ўрачам"

19 апреля 2020
Працягвае падтрымку медыкаў і Міністэрства ўнутраных спраў. Тысяча аднаразовых камбінезонаў перададзена ў сталічную бальніцу хуткай дапамогі. Сродкі абароны накіраваныя ў першую чаргу ў хірургічнае аддзяленне, персанал якога таксама мае патрэбу ў выкананні павышаных мер бяспекі. Бальніца аказвае экстранную дапамогу пацыентам. Па зразумелых прычынах адразу ў прыёмным пакоі адсекчы з агульнага патоку  людзей, інфіцыраваных віруснымі захворваннямі, немагчыма. Таму ўрачам неабходна абараніць сябе максімальна наколькі гэта магчыма.

Вольга Чамаданава,  начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі: "Нашы мерапрыемствы толькі стартуюць па ўстановах аховы здароўя і мы, вядома, акажам садзейнічанне і дапамогу кожнаму медыку, урачу, любому супрацоўніку ўстановы аховы здароўя, хто мае ў гэтым патрэбу. Максімальна што ў нашых сілах мы будзем рабіць, пакуль гэтая дапамога будзе неабходная".

Камбінезоны вырабленыя ў сістэме Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі. Нагадаем, гэта ўжо другая гуманітарная місія беларускай міліцыі. Раней 400 медыцынскіх масак былі перададзеныя  Цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскага раёна. Праваахоўнікі паабяцалі прыкласці  ўсе намаганні, каб скараціць нагрузку на медыкаў,  і ў той жа час - дапамога самым неабароненым слаям насельніцтва, такім як  пенсіянеры і інваліды.