Дабрачынная акцыя "Дзень памяці" прайшла на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Трасцянец"

3 сентября 2019

Роўна 75 гадоў таму тут прайшоў першы жалобны мітынг у памяць аб ахвярах лагера смерці, дзе загінулі больш як 200 тысяч чалавек. Гэта месца смутку добраўпарадкавалі больш як 80 валанцёраў руху "Добрае сэрца". Яны прыехалі не толькі з цэнтра Беларусі, але і ўсёй Мінскай вобласці. Моладзь прыбрала смецце, у тым ліку акультурылі і галоўную алею - Дарогу памяці. Акрамя гэтага, на тэрыторыі комплексу правялі набажэнства ў памяць аб загінуўшых і ўсклалі кветкі да манумента "Брама памяці". 

Нагадаем, у сакавіку гэтага года тут жа, у мемарыяльным комплексе "Трасцянец", урачыста адкрылі помнік аўстрыйскім ахвярам нацызму. У цырымоніі прынялі ўдзел і наш Прэзідэнт разам з федэральным канцлерам Аўстрыі. Ідэю ўстанавіць помнікі ўздоўж цэнтральнай алеі комплексу краінам, жыхары якіх у часы Вялікай Айчыннай загінулі ў канцлагеры, прапанаваў Аляксандр Лукашэнка яшчэ 4 гады таму. Дарэчы, канцлагер "Трасцянец" чацвёрты ў Еўропе па колькасці знішчаных у ім людзей.