Жыватворны агонь сышоў на зямлю ў храме Гроба Гасподняга

30 апреля 2016

У Іерусаліме адбыўся перадвелікодны цуд - Жыватворны агонь сышоў на зямлю ў храме Гроба Гасподняга.

Дзясяткі тысяч хрысціян з розных краін сабраліся на вуліцах Старога Іерусаліма, каб далучыцца да цырымоніі, якая штогод праходзіць напярэдадні Вялікадня.

Як чакаецца, Жыватворны агонь будзе сёння вечарам дастаўлены з Іерусаліма ў Мінск спецрэйсам авіякампаніі "Белавія". Пазней гэты сімвал свята Вялікадня перададуць у беларускія храмы для правядзення святочнага велікоднага богаслужэння.

Паліцыя ў Іерусаліме дзяжурыць ля ўсіх гарадскіх варот. На шляху да храма Гроба Гасподняга ўсталяваныя прамежкавыя кардоны. Яны дапамагаюць пазбегуць таўкатні.