Дзякуючы дэкрэту № 8 пашыраецца пералік відаў дзейнасці рэзідэнтаў ПВТ

28 марта 2018

Матывацыя для стартапаў і новыя спосабы падтрымкі адукацыі ў Беларусі. ІТ-супольнасць працягвае эксклюзіўна для нашага канала каментаваць інавацыйныя старонкі дэкрэта нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі". Дакумент увайшоў у сілу сёння - ён дазваляе ІТ-кампаніям вылучаць гранты маладым выкладчыкам і студэнтам, тым самым рыхтаваць новыя кадры. Дэкрэт таксама дае магчымасць пры стварэнні стартапу стаць уладальнікам часткі яго акцый. Пры поспеху праекта іх кошт будзе толькі расці. Гэты інструмент вельмі папулярны на Захадзе і з'яўляецца адным з лепшых спосабаў для матывацыі.

Дзякуючы дэкрэту значна пашыраецца пералік відаў дзейнасці рэзідэнтаў. Гэта дазволіла яшчэ да ўваходжання дакумента прыцягнуць у Парк высокіх тэхналогій шмат інавацыйных стартапаў. Больш за палову новых кампаній створаныя з прыцягненнем замежнага капіталу.