Дзякуючы бязвізаваму рэжыму дзверы ў Беларусь ужо адкрылі больш за 12 тысяч іншаземцаў

1 мая 2017

Самыя частыя госці нашай краіны - жыхары Германіі, Польшчы, Францыі, Літвы і Латвіі. Для турыстаў падрыхтавана больш за 170 маршрутаў па ўсёй краіне пачынаючы з, мабыць, самых папулярных у іншаземцаў гастранамічных тураў да апошняй навінкі ад нацыянальных тураператараў - круізу па Прыпяці.

Наталля Кузьміцкая склала спіс карысных заняткаў на ўікэнд. У аб'ектыве галандца Рэнье Урсува - рыцарскія баі, турніры лучнікаў і сярэднявечныя танцы - сёння ён адкрыў для сябе Мінск гістарычны.

У маршруце інтэрнацыянальнай турыстычнай групы з італьянцаў, немцаў і галандцаў - прыпынак на знакамітай вуліцы бараў і нават наведванне Камароўскага рынку. У ролі гідаў - стваральнікі папулярнага за мяжой даведніка-комікса, які распавядае не толькі аб славутасцях краіны, але і яе жыхарах.

Фэст экскурсаводаў, які ўжо восьмы год праходзіць у сталіцы і рэгіёнах, гэтым разам прапаноўвае больш чым 150 бясплатных маршрутаў. З экскурсіямі па музеях, універсітэтах, тэатрах і нават зборачных цэхах прамысловых прадпрыемстваў.

Гэта канвеер, дзе для ўсяго Савецкага Саюза збіралі матацыклы "Мінск" або "Макака", як іх любілі называць.

Для тых, каму цікавыя гарадское жыццё і архітэктура, сталічныя праспекты і бульвары ў святле ліхтароў - экскурсіі па вячэрнім Мінску.

Пакаштаваць Беларусь на смак можна падчас гастранамічнага тура. Сёння толькі ў Мінску іх каля дзесяці. Кожная ўстанова здзіўляе незвычайнай кухняй і атмасферай. Тут можна адпачыць у гамаку або ўспомніць дзяцінства і пакатацца на арэлях.

Шмат у чым дзякуючы 5-дзённаму бязвізаваму рэжыму замежны гоман у сталічных кафэ і рэстаранах можна пачуць усё часцей. Беларусь ужо наведалі больш за 12 тысяч іншаземцаў з 62 краін свету.