Напярэдадні ў Мінску ў Маладзёжным тэатры эстрады адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне выкладчыкаў, якія зрабілі асабісты ўклад у падрыхтоўку будучых міліцыянераў. Усе ўдзельнікі выкладаюць у розных навучальных установах краіны. Лаўрэаты атрымалі падзякі міністра ўнутраных спраў, граматы Міністэрства адукацыі і памятныя сувеніры.
У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел выкладчыкі МУС, а таксама настаўнікі падшэфных навучальных устаноў. Пасля ўрачыстай часткі ўсіх чакаў святочны канцэрт.














