Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена прадстаўнікам беларускіх СМІ

9 января 2019

За высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена прадстаўнікам беларускіх СМІ. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведнае распараджэнне. Адзначана праца нашых калег - гэта генеральны прадзюсар Генеральнага прадзюсарскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі Глеб Шульман і намеснік загадчыка аддзела палітычных аглядальнікаў Агенцтва тэленавін Наталля Голуб. Падзяка таксама аб’яўлена галоўнаму рэдактару газеты "Знамя юности" Мікалаю Мачэкіну, начальніку інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнага прэс-цэнтра Івану Лаўцу і Ірыне Марцьянавай - намесніку дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання Сталічнага тэлебачання. Віншуем калег!