Бізнес на страху. Ашуканцы прадаюць падробленыя тэсты на каранавірус, кантрафактныя маскі і ахоўныя касцюмы

5 апреля 2020
Пакуль увесь свет спрабуе спраўляцца з наступствамі эпідэміі каранавіруса, асобныя структуры і асобы арганізуюць бізнес на страху людзей. Справаздача Еўрапала паказвае - у дадзенай сітуацыі злачынныя групоўкі адаптавалі свае схемы. 

Ашуканцы прадаюць падробленыя тэсты на каранавірус, кантрафактныя маскі і ахоўныя касцюмы. Часам страх быць заражаным прымушае нас купіць непатрэбны тавар або паслугу. Так пусцеюць прылаўкі ў магазінах і аптэках, набываюцца ўтрая даражэй маскі і сродкі дэзынфекцыі ў перакупшчыкаў. 

Такія выпадку ёсць і ў Беларусі. Міліцыя і падатковыя службы канфіскуюць тысячы сродкаў дэзынфекцыі ў перакупшчыкаў. У Мінску зарэгістраваны спробы вымантачыць  ва ўладальнікаў укладаў працэнты з дэпазіта нібыта на барацьбу з COVID-19, а ў Гродне зламыснікі пад выглядам медработнікаў прадалі пенсіянеру нібыта лячэбную пасцельную бялізну, завысіўшы кошт камплекта амаль у 100 разоў.

Колькі каштуюць уяўныя паслугі для спалоханых спажыўцоў, хто арганізуе пір падчас пандэміі? Увесь тыдзень Уладзімір Каралёў вывучаў крымінальнае становішча вакол каранавіруса. Расследаванне нашай праграмы (відэа).