Бітва за ўраджай - у радыёэфіры

14 августа 2017

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё рыхтуе глабальны радыёмарафон.

Заўтра весткі з палёў будуць прыходзіць анлайн з 5 раніцы і да позняга вечара. Карэспандэнты будуць знаёміць слухачоў з героямі гарачых дзён - камбайнерамі і іх сем'ямі. Рэпарцёры пабываюць на зернетаках, зазірнуць на палявыя кухні і разам з поварамі прыгатуюць абеды для механізатараў. Пагутараць са спецыялістамі гаспадарак і даведаюцца, як у няпростых умовах надвор’я атрымліваецца захоўваць збожжа. На працягу эфірнага дня ў праграмах прагучаць тэматычныя радыёсюжеты. А вечарам плануецца прамое ўключэнне з дажынак у Клецкім раёне Мінскай вобласці. Там арганізуюць выязную радыёстудыю. За акцыяй можна будзе сачыць на сайце www.radio1.by, а таксама ў сацсетках і канале Youtube.