Бітва машын пройдзе заўтра на "Лініі Сталіна"

22 сентября 2017

Адно з самых экстрэмальных мерапрыемстваў гэтага года - Бітва машын - пройдзе на "Лініі Сталіна". Унікальнае для Беларусі шоу адбудзецца заўтра. Спаборніцтва па аўтагуку, фотазоны са спартыўнымі аўтамабілямі, гульнявыя зоны, фуд-корт і выступленні каскадзёраў па трукавай яздзе на матацыклах. У аўтабаях на выжыванне будуць спаборнічаць тры экіпажы з Беларусі, Украіны і Расіі.

Вольга Пілевіна, удзельніца спаборніцтва (Расія): "Асноўныя правілы - гэта забарона на ўдар у дзверы вадзіцеля. Хуткасць, хуткаснае абмежаванне. І ўласна, застацца ў жывых - максімальна доўга заставацца на хаду, але пры гэтым зрабіць відовішчнае шоу, каб гэта было хораша, цікава".

Міхаіл Мятла, дырэктар па развіцці і прасоўванні ГКК "Лінія Сталіна": "Заявак на ўдзел падалі больш за 25 экіпажаў. Пройдуць спаборніцтвы па аўтагуку, чакаем прыезду вялікай колькасці матацыклістаў - прадстаўнікі двух нашых мотаклубаў. Таксама плануецца арганізаваць экспазіцыю цікавых спартыўных аўтамабіляў".

Самых маленькіх заўтра пацешаць аніматары і клоўн. Арганізатары абяцаюць цікавыя дэкарацыі і вялікую колькасць піратэхнікі.