БІСД і БелТА запусцілі сумесны праект "Экспертнае асяроддзе"

4 декабря 2019
Якія задачы будзе вырашаць сёмае скліканне Палаты прадстаўнікоў і якія законапраекты стануць фундаментальнымі ў развіцці Беларусі? Гэтыя пытанні абмеркавалі дзеючыя дэпутаты, эксперты ў галіне  права і палітолагі. Пляцоўкай для абмену меркаваннямі стаў прэс-цэнтр БелТА. Менавіта тут з галоўнай палітычнай тэмы года стартаваў праект "Экспертнае асяроддзе". У асаблівым фокусе ўдзельнікаў круглага стала  дыялог парламента з насельніцтвам, грамадская падтрымка, якая дапаможа стымуляваць заканатворчую дзейнасць, і пытанні пераемнасці ў Палаце прадстаўнікоў.

Адзначым, у фармаце круглых сталоў удзельнікі праекта "Экспертнае асяроддзе" будуць збірацца рэгулярна, каб абмеркаваць самыя актуальныя і вострыя навіны, пра якія гаворыць уся краіна.