Электронную чаргу для выдачы біяметрычных дакументаў плануе запусціць МУС Беларусі. Нагадаем, з 1 верасня беларусы змогуць атрымліваць ID-карты, якія пацвярджаюць асобу, і біяметрычныя пашпарты для выезду за мяжу. Гэта ў тым ліку адкрые доступ да электроннага ўрада - аказання паслуг, адміністрацыйных працэдур у электронным выглядзе праз адзіны партал дзяржпаслуг. Усё гэта стане магчымым дзякуючы лічбаваму подпісу, зашытаму ў ID-карту. Колькасць паслуг, якія такім чынам можна будзе атрымаць дыстанцыйна, пастаянна пашыраецца. Сёння іх каля 200.
Тым, хто дасягнуў 14-гадовага ўзросту, ID-карту і біяметрычны пашпарт выдадуць на 10 гадоў. Непаўналетнім - на 5 гадоў. Акрамя гэтага, у іх не будзе электроннага лічбавага подпісу.













