Біялагічная энцыклапедыя на асфальце. У Мінску крэйдай пачалі падпісваць розныя расліны

11 июня 2020
Выйсці на міні-прагулку і вывучыць рэдкія віды сталічнай флоры. У Мінску крэйдай пачалі падпісваць розныя расліны - гэта своеасаблівая біялагічная энцыклапедыя на асфальце. Сустрэць надпісы ў горадзе можна ў парках і ў іншых грамадскіх месцах. Дарэчы, такі фармат вывучэння біяразнастайнасці папулярны ў Еўропе. А ў нашай краіне такая зялёная акцыя праходзіць упершыню.
Зараз у сталічнай флоры налічваюць больш за чатырыста відаў раслін - гэта розныя кветкі, травы, кусты і дрэвы.