Біятланісты нацыянальнай і юніёрскай зборнай ушанавалі памяць Мікалая Матасава

6 мая 2016

Біятланісты нацыянальнай і юніёрскай зборнай сёння ўшанавалі памяць удзельніка Вялікай Айчыннай, кавалера ордэна Чырвонай зоркі Мікалая Матасава, заслужанага трэнера СССР па кулявой стральбе. Менавіта яго выхаванцам Уладзіміру Карчэўскаму, Яўгену Сялюніну, Генадзю Воранаву і Алегу Казавому трэба было стаць першапраходцамі на нязведаных снежных біятлонных трасах новага віду спорту і лідарамі зборнай БССР.

Адзначым, менавіта Мікалай Матасаў заклаў падмурак беларускага біятлона і ўкараніў методыку навучання стральбе для лыжнікаў.