БДУ ў тройцы лепшых ВНУ Садружнасці

13 февраля 2015

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт увайшоў у тройку лепшых ВНУ Садружнасці. Такі рэйтынг два разы на год складае іспанская "Лабараторыа дэ Інтэрнэт". Вядучая ВНУ нашай краіны  саступіла  толькі МДУ імя Ламаносава і Санкт-Пецярбургскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту.  Згодна з рэйтынгам, сярод ВНУ  краін-суседзяў  таксама высокія пазіцыі займаюць Вільнюскі і Латвійскі ўніверсітэты, а таксама Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі.